Знайсці
05.06.2018 / 14:058РусŁacБел

Абвешчаны збор грошай на надмагільны помнік даследчыку рэпрэсій Леаніду Маракову

Паплечнікі Леаніда Маракова заклікаюць сабраць сродкі на помнік дасьледніку гісторыі сталінскіх рэпрэсій. Ад моманту ягонай сьмерці мінула паўтара года, а надмагільля няма, сама ж магіла Маракова на Заходніх могілках Менску размытая дажджамі, піша Радыё Свабода.

Не заставацца абыякавымі да пісьменьніцкай спадчыны Леаніда Маракова заклікала актывістка Натальля Саматыя. Яна гатовая апекавацца як кампаніяй збору грошай, так і распрацоўкай праекту, выбарам выканаўцаў, падпісаньнем неабходных дакумэнтаў, аплатай паслуг.

«Магіла Леаніда Маракова ў жудасным стане, — адзначае Саматыя. — Нягледзячы на тое, што шмат было зроблена для ўладкаваньня тэрыторыі, сёньня патрабуецца радыкальнае ўмяшаньне. Усё трэба пасьпець зрабіць да наступленьня халадоў.

Так склаліся жыцьцёвыя абставіны, што ягоныя дзеці ня могуць чымсьці дапамагчы: яны студэнты, знаходзяцца за мяжой, грошай няма. Пасьля сьмерці бацькі нічога не атрымалі, а маці — хворая жанчына, якая шмат гадоў лечыцца ў Навінках».

Фота з фэйсбука Наталля Саматыя

Леанід Маракоў пайшоў з жыцьця 17 сьнежня 2016-га ва ўзросьце 58 гадоў. Ён змагаўся з пухлінай мозгу, перажыў інсульт. На разьвітаньне ў менскім Петрапаўлаўскім саборы прыйшлі дзясяткі ягоных паплечнікаў, ён быў пахаваны пад бел-чырвона-белым сьцягам на Заходніх могілках сталіцы.

Ігар Карней, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930