Знайсці
04.06.2018 / 16:587РусŁacБел

Актывіста Маркелава, які пікетаваў МУС, вызвалілі ў зале суда нават без штрафу

Актывіста Пятра Маркелава, які на мінулым тыдні выйшаў да будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з плакатам «Заблакуйце 86.57.250.202» (IP-адрас сайта МУС) вызвалілі ў зале суда.

Фота: старонка Сяргея Спарыша ў Facebook.

Справа адпраўлена на дапрацоўку.

Маркелава абвінавачваюць па артыкуле 23.34 частка 3 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Яму пагражае штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Сам Маркелаў на сваёй старонцы сцвярджае, што яго фота, дзе ён трымае ў руках плакат «Заблакуйце 86.57.250.202» насупраць будынка МУС, з'яўляецца фэйкавым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031