Знайсці
03.06.2018 / 16:3433РусŁacБел

Дырэктар BelHard: З 10 тысяч спецыялістаў у свеце з дыпломамі ў галіне штучнага інтэлекту 1700 падрыхтаваны ў Беларусі

Генеральны дырэктар BelHard Group Ігар Мамоненка на міжнароднай канферэнцыі AI-MEN распавёў, што па развіцці тэхналогій штучнага інтэлекту Беларусь можа дагнаць ЗША, а ўжо цяпер каля 17% усіх выпускнікоў у свеце па гэтай спецыяльнасці падрыхтавалі ў Беларусі.

Ён акцэнтаваў увагу на тое, што калі ў звычайнага стартапа шанец атрымаць інвестыцыі роўны 1 да 10, то ў стартапа, які працуе са штучным інтэлектам (ШІ) — 1 да 2.

— Гэта тэма стала звышперспектыўнай і звышпрыбытковай. Калі ў супрацоўніка ІТ-кампаніі ёсць дыплом, які пацвярджае навыкі ў ШІ, яго зарплата аўтаматычна павялічваецца на $1500. Калі гэтага не зробіць цяперашні працадаўца, зробіць іншы, — лічыць спецыяліст.

Мамоненка аптымістычна глядзіць на развіццё тэхналогіі ў нашай краіне.

На яго думку, ЗША апярэджваюць нас, але ў нашай краіны ёсць шанец іх дагнаць.

— Па ўжо дасягнутых паказчыках Беларусь займае годнае месца ў свеце і, асабліва, у Еўропе. Ва ўсім свеце цяпер налічваецца 10 тысяч спецыялістаў з дыпломамі ў вобласці ШІ, з якіх 1 700 падрыхтаваны ў Беларусі, — сказаў на заканчэнне дырэктар BelHard.

Dev.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031