Маладафронтаўцу Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на паўгода
Маладафронтаўцу Уладзю Яроменку прызначылі прэвентыўны нагляд на шэсць месяцаў. Пра гэта паведаміла ў сацсетках яго жонка Валянціна, піша «Еўрарадыё».
Уладзь Яроменак.
Нагодай стала тое, што маладафронтавец не адсядзеў трое сутак, якія яму прызначылі за абарону Курапатаў на пачатку 2017 года. Пазней Яроменак затрымалі ў рамках справы «Белага легіёна», але выпусцілі без абвінавачання. Суд за Курапаты адбыўся ў яго адсутнасць.
Цяпер маладафронтавец мусіць адбыць трохсуткавы арышт і атрымае паўгадовы прэвентыўны нагляд. Ён мусіць знаходзіцца дома з 22-й па 6-ю гадзіну. Паведамляецца, што за тры парушэнні яму можа пагражаць зняволенне.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
З Беларусі ў Літву не прапусцілі Z-вагон
 12
Акцыі EPAM абваліліся да антырэкордных значэнняў
 3
Аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера