Даслаць навіну
Знайсці
16.05.2018 / 17:28 16

Лорэл або Яні: гукавая ілюзія заблытала карыстальнікаў інтэрнэту АЎДЫЯ

Карыстальнікі сацсетак ніяк не могуць дамовіцца аб тым, што ж менавіта гучыць на гэтым запісы. Адным здаецца, што голас прамаўляе «Лорэл», іншым чуецца «Яні». Некаторыя пры неаднаразовых праслухоўваннях чуюць спачатку адно, а потым іншае.

Сутнасць ілюзіі складаецца ў частаце гуку. Акустычная інфармацыя, якая прымушае людзей чуць «Яні» мае больш высокую частату, чым тая, што прымушае чуць «Лорэл».

У некаторых выпадках карыстальнікі могуць пачуць той ці іншы варыянт толькі з-за асаблівасцяў сваёй апаратуры — навушнікаў або гукавой карты камп'ютара.

Акрамя таго, дарослыя людзі з часам губляюць адчувальнасць да высокіх частот, таму могуць пачуць толькі Лорэл. У той жа час дзеці чуюць усе частоты, таму ім можа здавацца, што ў запісе вымаўляецца Яні.

Людзі, якія ўлоўліваюць і высокія і нізкія частоты аднолькава, будуць перыядычна чуць абодва варыянты.

Шмат каму гэтая ілюзія нагадала фатаграфію сукенкі, якая распаўсюдзілася ў інтэрнэце ў 2015 годзе і таксама выклікала спрэчкі. Карыстальнікі падзяліліся на тых, хто бачыў яе сіне-чорнай ці бела-залатой.

0
хамса / адказаць
17.05.2018 / 13:40
Перфекцыяніст, опанькі.. сёння р не чуецца) а муж чуе delay)
0
ladybird / адказаць
18.05.2018 / 15:09
У маіх навушніках - дакладна "Енэй"
0
Серёжа / адказаць
02.06.2018 / 19:23
Янни или Лорел Русская версия Наберите в гугле сами всё узнаете
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31