Украіна хоча адмяніць візы яшчэ з 61 краінай свету
Украіна вядзе перамовы з краінамі «белага шэнгена» адносна ўстанаўлення з імі бязвізавага рэжыму. Пра гэта УНН распавёў намеснік начальніка Упраўлення консульскага абслугоўвання Дэпартамента консульскай службы МЗС Украіны Сяргей Мяняйла.
Зона «белага шэнгена» — краіны, якія маюць бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам. Акрамя Украіны, у гэты спіс ўваходзіць яшчэ 61 краіна.
Зараз украінскі ўрад вядзе перамовы з імі ўсімі з мэтай атрымання права бязвізавага ўезду для ўкраінцаў.
У прыватнасці, пагадненні з чатырма краінамі Лацінскай Амерыкі — Уругваем, Перу, Калумбіяй і Мексікай — могуць быць заключаны ўжо ў бліжэйшы час.
На сёння грамадзяне Украіны могуць наведваць без віз 85 краін свету.
0
0
0
0
0
0
«Зробіць загароду непрыступнай». Польшча выдаткуе 375 мільёнаў даляраў на ўмацаванне агароджы на мяжы з Беларуссю
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 1
Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых
 8
Шрайбман мяркуе, што пытанне «Пагоні» можа стаць праблемным у адносінах Беларусі і Літвы ў будучыні
 68
Абвал пад'езда ў Белгарадзе забраў жыцці 12 чалавек
 3
Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку
 26
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера