Знайсці
26.04.2018 / 21:592РусŁacБел

Сваякі шведскага дыджэя Avicii мяркуюць, што ён скончыў жыццё самагубствам

Сям'я шведскага дыджэя і прадзюсара Ціма Берглінга, які выступаў пад імем Avicii і памерлага на мінулым тыдні, выпусціла заяву, з якой можна зрабіць выснову, што яны лічаць прычынай смерці музыкі самагубства.

У іх заяве сказана, што ў 28-гадовага дыджэя была тонкая артыстычная душа, якая шукае адказаў на экзістэнцыяльныя пытанні. «Будучы перфекцыяністам, ён занадта шмат ездзіў і цяжка працаваў у такім тэмпе, які выклікаў вар'яцкі стрэс», — гаворыцца ў тэксце.

«Калі ён спыніў гастрольныя туры, ён хацеў знайсці баланс у жыцці, — сказана ў заяве, якое публікуе выданне Variety. — Яму было вельмі цяжка, ён разважаў пра Сэнс, Жыццё, Шчасце. Ён не мог больш вытрымаць гэта. Ён хацеў здабыць супакой».

Ніякіх іншых дэталяў у заяве не прыводзіцца. Раней прычына смерці музыкі не называлася. Два гады таму ён абвясціў, што перастае гастраляваць з-за праблем са здароўем.

Гэта ўжо другая заява сваякоў Avicii за час, які прайшоў пасля яго смерці: у панядзелак яны падзякавалі прыхільнікам, якія адгукнуліся на заўчасны скон дыджэя.

BBC

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930