Знайсці
25.04.2018 / 22:426РусŁacБел

Google афіцыйна прадставіла буйное абнаўленне і рэдызайн пошты Gmail

Google афіцыйна прадставіла абноўленую версію паштовага сэрвісу Gmail з новымі функцыямі і дызайнам. Паступова яна стане даступная для кожнага карыстальніка, якіх зараз ужо амаль паўтара мільярда.

Сярод новаўвядзенняў — магчымасць працаваць з лістамі без падключэння да інтэрнэту. А функцыя Smart Reply, якая працуе з дапамогай штучнага інтэлекту, аналізуе тэкст ліста і прапануе гатовыя аўтаматычныя адказы.

Новы рэжым абароны дадзеных

Новы рэжым дазваляе адпраўніку ўсталяваць тэрмін актуальнасці ліста, пасля заканчэння якога ён выдаляецца з скрыні атрымальніка. Такі ліст прыходзіць суразмоўцу ў выглядзе спасылкі на тэкст паведамлення, якую нельга ані пераслаць, ані скапіяваць або раздрукаваць. 

Змяніўся і дызайн папярэджанняў сістэмы бяспекі. Паводле сцвярджэння кампаніі, яны цяпер будуць больш зразумелыя для карыстальнікаў.

Адкладанне лістоў і нагадванне пра іх 

Калі адкласці ліст «на потым», ён часова знікне з тэчкі «Уваходныя» — на той час, на які вы яго адкладзеце. 

А функцыя «падштурхоўванне» (Nudge) нагадае вам прачытаць ліст, які быў дасланы даўно і патрабуе неадкладных дзеянняў або адказу.

Гэта стала даступным дзякуючы выкарыстанню тэхналогій штучнага інтэлекту. 

Панэль інструментаў

Новая панэль інструментаў, што месціцца справа, дазваляе карыстацца ўбудаваным календаром і рабіць нататкі. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930