Знайсці
20.04.2018 / 19:0210РусŁacБел

На выданне беларускамоўнага збору твораў Алексіевіч сабралі 230 тысяч рублёў. 65% ад гэтай сумы даў Белгазпрамбанк

На партале Ulej.by 20 красавіка завяршыўся збор сродкаў на перавыданьне «Галасоў Утопіі» — пяці кніг ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч на беларускай мове і без цэнзурных правак, піша «Радыё Свабода».

Да краўдфандынгу далучыліся 660 чалавек, якія агулам ахвяравалі 231 942 рублі, гэта 580% ад неабходнай сумы. Першапачаткова арганізатары кампаніі плянавалі сабраць 40 000 рублёў.

Збор грошай на «Галасы Утопіі» пабіў беларускі рэкорд краўдфандынгу: раней найбольшай сабранай сумай было 83 577 даляраў — на Kickstarter для беларускай відэагульні «Легенды Айзэнвальда» (яшчэ 12 782 даляраў сабралі на працяг «Айзэнвальда» — відэагульню «Кроў лістапада»). Па курсе на 20 красавіка на беларускамоўнае выданьне кніг Алексіевіч ахвяравалі 115 526 даляраў.

Большую частку грошай — 150 тысяч — ахвяравалі Белгазпрамбанк і цэнтар «Новая культурная ініцыятыва». Яшчэ па 6,14 тысячы рублёў далі крамы Symbal.by і Biblio.by, яны замовілі па 100 камплектаў. Яшчэ 8,85 тысячы і 11,12 тысячы далі «Акадэмкніга» і ананімны ахвяравальнік, якія замовілі буйнейшыя аптовыя партыі. Нават калі адняць усё гэта, «народных» грошай прыйшло 46,69 тысячы рублёў.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031