Знайсці
19.04.2018 / 09:1118РусŁacБел

Цэны на нафту растуць і растуць, ужо 74 за бараль Брэнта

Цэны на нафту маркі Brent 19 красавіка перавысілі 74 даляры за бараль. Гэта найвышэйшы ўзровень ад лістапада 2014 года.

Эксперты тлумачаць рост цэн паводзінамі Саудаўскай Аравіі, якая змяншае пастаўкі сыравіны на рынак. Нейкі час пры росце цаны павялічвалася і здабыча сланцавай нафты ў ЗША, якая робіцца рэнтабельнай пры пэўным ўзроўні цэн.

Аднак рост сусветнай эканомікі стварае такі рост попыту на нафту, што ўздым амерыканскай здабычы ўжо не здольны яго кампенсаваць.

Пераход цэнаў на нафту да росту прыкладна супаў з прыходам Дональда Трампа да ўлады. Цяжка сказаць, прычынай гэтаму сталі інтарэсы нафтагазавага лобі ці перыяд росту сусветнай эканомікі.

Высокія цэны на нафту выгадныя нафтаздабыўчым краінам, у тым ліку і Расіі. Золатавалютныя запасы Масквы выраслі за год амаль на 50 млрд даляраў, да $450 млрд.

Беларуская эканоміка існуе ў логіцы нафтаздабыўных, бо вялікую долю яе складае перапрацоўка нафты і газу, якія краіна атрымлівае з Расіі па льготных цэнах. Таму з ростам цэн на нафту беларускі ВУП стаў расці. Белстат фіксуе яго павышэнне на 5,1% з пачатку гэтага года.

Сяргей Гезгала; фота нафтавай платформы — з Вікіпедыі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930