Знайсці
14.04.2018 / 17:1524РусŁacБел

На відэа з Асадам, знятым нібыта ранкам, цень падае як у абед СКРЫНШОТ

Адміністрацыя прэзідэнта Сірыі Башара Асада сёння ўранку апублікавала ў сацыяльных сетках відэазапіс пад назвай «Раніца стойкасці», дзе кіраўнік рэспублікі ў касцюме і з дзелавым партфелем у руках заходзіць, па дадзеных Reuters, у прэзідэнцкі палац.

На відэазапісе Асад заходзіць у будынак і праходзіць па мармуровай зале. Відэазапіс доўжыцца восем секунд, на ёй прэзідэнт нічога не кажа.

Відэа мае на мэце паказаць, што паветраныя ўдары ніяк не паўплывалі на працу кіраўніцтва Сірыі.

Праўда, у адным з эпізодаў відэа, якое было знята, нібыта, раненька, цень ад дрэва падае як у абед.

Заходняя кааліцыя нанесла ўдары па сілах Асада ўранку 14 красавіка. Расійскія сілы ў Сірыі не збілі ніводнай ракеты, бо атака не кранала расійскіх вайсковых баз. 

Спачатку сірыйцы заявілі, што збілі 13 ракет са 100. Пасля яны павялічылі лічбу збітых ракет да паловы. Нарэшце, расійскі Генштаб абвесціў, што сірыйскія СПА збілі 71 крылатую ракету са 103 выпушчаных. Амерыканскія і французскія вайсковыя ведамствы адказалі, што ў іх няма падстаў лічыць, што нейкая з выпушчаных ракет была збітая. Варта адзначыць, што ў сеціве пакуль не з'явілася ніводнага відэа, што фіксавала б штосьці, падобнае да збіцця ракеты. На відэа з Дамаска відаць, што ракеты СПА ўзлятаюць і выбухаюць у небе.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031