Знайсці
12.04.2018 / 18:023РусŁacБел

Апублікаваныя ФОТЫ абноўленага інтэрфейсу Gmail з новымі функцыямі

Кампанія Google нядаўна паведаміла пра хуткі перавод карыстальнікаў свайго паштовага сэрвісу на новы інтэрфейс, які будуць укараняць паступова цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў. Выданне The Vergeапублікавала яго скрыншоты.

Запланаваны рэдызайн мае яшчэ больш наблізіць знешні выгляд інтэрфейсу пошты да стандартаў Material Design, што выкарыстоўваецца ва ўсіх прадуктах Google. Трохі зменіцца і лагатып. 

З'явяцца «разумныя адказы» для хуткай адпраўкі, адкладзены рэжым прагляду (ліст можна будзе «схаваць» да пэўнага часу), а таксама новая бакавая панэль для календара, задач і вываду рознай інфармацыі з іншых сэрвісаў Google. Інтэрфейс будзе прадстаўлены ў трох рэжымах прагляду: кампактны, з падсветкай укладанняў і без яе.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031