Знайсці
10.04.2018 / 18:173РусŁacБел

У страўніку памерлага кіта знайшлі 29 кілаграмаў смецця 

На поўдні Іспаніі быў знойдзены кіт, які памёр ад запаленчых працэсаў, што пачалі адбывацца ў ягоным страўніку праз неверагодную колькасць смецця, якую небарака здолеў праглынуць, паведамляе выданне The Telegraph.

Фота: telegraph.co.uk

Гэта быў малады самец даўжынёй 10 метраў і вагой болей за 6 тон. У ягоным страўніку і кішачніку выявілася амаль 29 кілаграмаў адходаў, сярод якіх былі мяшкі для смецця, абрыўкі сетак, вяроўкі і нават пластыкавая каністра. Эксперты прыйшлі да высновы, што кіт не змог ані пераварыць пластык, ані вывесці яго са свайго цела, у выніку чаго здарыўся цяжкі перытаніт, і марскі волат загінуў. 

Фота: telegraph.co.uk

Мясцовыя ўлады пачалі кампанію, накіраваную на зніжэнне колькасці пластыку ў вадзе: яны плануюць больш старанна чысціць пляжы, а таксама павышаць дасведчанасць людзей аб праблеме.

Чытайце таксама: Плошча кучы смецця ў Ціхім акіяне ўжо ў 8 разоў перавысіла плошчу Беларусі

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031