Даслаць навіну
Знайсці
19.04.2018 / 09:14 23

Невядомая спадчына: дом Іваноўскіх у Галавічполі пабудаваны па праекце архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага

Піша Леанід Лаўрэш з Ліды.

Усе мясцовыя людзі называюць гэты цудоўную пабудову «домам Вадэйкаў». Аднак насамрэч дом пабудаваў старшы брат Вацлава Іваноўскага — Ежы.

Павялічыць выяву

Менавіта ён у 1930 г. успадкаваў палову Галавічполя, а Вадэйкам у той час належала другая палова. Пасля 1930 года менавіта Ежы Іваноўскі на месцы згарэлага строга драўлянага, пабудаваў гэты прыгожы дом.

Павялічыць выяву

А спраектаваў яго, аказваецца, наш знакаміты беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Адначасова з пабудовай дома Ежы Іваноўскі пасадзіў новы сад на 10 га. імаверна, з тых часоў недалёка ад дома захавалася і афіцына.

Павялічыць выяву

Афіцына побач з домам.

Вядома, што пры канцы 1920-х Дубейкаўскі нейкі час выкладаў у Лідзе, а потым, у першай палове 1930-х, ён настаўнiчаў і працаваў ў Беларускiм інстытуце гаспадаркi i культуры, аднаўляў кляштар у Друi, будаваў кляштар пад Варшаваю і мiкрараён на Антокалi ў Вiльнi. У другой палове 1930-х гадоў з-за цяжкай хваробы архітэктар практычна не працаваў. Пра ягонае аўтарства дома ў Галавічполе, здаецца, мастацтвазнаўцы яшчэ не ведаюць.

Ежы Іваноўскі падчас Другой сусветнай вайны служыў у польскім войску на Захадзе і застаўся жыць у Англіі. У савецкія часы дом, спраектаваны архітэктарам Вітан-Дубейкаўскім, стаў школьным інтэрнатам, а сёння належыць парафіі касцёла ў Старых Васілішках. Дарэчы, Іваноўскія былі аднымі з фундатараў будаўніцтва гэтага прыгожага касцёла ў стылі неаготыкі.

Інфармацыю пра аўтарства Вітан-Дубекаўскага можна спраўдзіць у 6-тым томе энцыклапедыі «Землеўласнікі Польшчы XX ст» (Ziemianie polscy XX wieku. Słownik biograficzny, część 6. Warszawa 2002. S. 58—59.), адкуль і я даведаўся пра сапраўдную гісторыю дома, які зацікавіў мяне шмат гадоў таму.

Магчыма, раней я памыляўся з вызначэннем стылю галавічпольскага дома. Можа, гэта ўсё ж не «закапанскі», а «беларускі» архітэктурны стыль, але вызначаць гэта трэба адмыслоўцам, да якіх я, вядома ж, не належу. У любым выпадку, турыстычная прывабнасць мястэчка пасля вызначэння аўтарства Вітан-Дубейкаўскага павінна павялічыцца, тым больш што Лябёдка Іваноўскіх зусім блізка.

І трэба узяць гэты дом пад дзяржаўную ахову як помнік архітэктуры.

Павялічыць выяву

Леанід Лаўрэш, фотаздымкі А. Колышка

0
Valkyrja / адказаць
22.04.2018 / 06:23
І ШТО ў гэтым Закапанскім стылі ад барока? Ну форма даху з нацяжкай. Аднак архітэктурны стыль у першаю чаргу ідэя (готыка, барока...), а потым форма. Нават хрушчоўкі мелі суперідэю - даць чалавеку сабачыя будкі для жыцця ))
0
Valkyrja / адказаць
22.04.2018 / 06:26
тут больш элементаў шатровага дойлідства
0
Так думаю / адказаць
22.04.2018 / 08:41
Юзік Крулеўскі, ды я ж і не прапаную пераймяноўваць, а толькі першым камэнтаром дыскутую з аўтарам наконт ягонай прапановы называць той стыль "беларускім".
Вось аўтар сам пра сваю прапанову дыскутаваць ня хоча, здагадваюся чаму... ) 
 
Маю толькі меркаваньне, паўтаруся, што ў розных мастацтвазнаўчых аспэктах пажадана прытрымлівацца "краёвасьці" ў назвах, сыходзіць ад "татальнасьці", якую па-дурному цягаем туды-сюды за пераносам адміністратыўных і дзяржаўных межаў. Бо пакуль гэтак толькі страчваем сваю гісторыю па кавалках, якія самі ж адкідаем, як той назоў "літва".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31