Знайсці
05.04.2018 / 22:244РусŁacБел

Расіянцы забаранілі наведваць гурток па анімацыі з-за яе полу

Жыхарка Масквы Ганна Хегай не змагла запісаць сваю дачку на курс камп'ютарнай анімацыі ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі на Міўсах, таму што такі гурток падрыхтавалі толькі для хлопчыкаў. Дзяўчынцы прапанавалі гурток рукадзелля, а яе маці — «скардзіцца хоць у АБСЕ», паведамляе «Медіазона».

Масквічка звярнулася ў Палац падчас вясновых канікул, каб знайсці гурток для сваёй дзесяцігадовай дачкі. Ёй прапанавалі толькі рукадзелле, качанне з воўны і лепку. На пытанне аб тым, чаму дзяўчынкі не могуць займацца камп'ютарнай анімацыяй, Хегай заявілі, што гэтым займаюцца толькі хлопчыкі і калі яна незадаволеная, можа знайсці іншае месца.

У каментарах да яе запісу ў Facebook дырэктар установы Вольга Каравацкая распавяла пра тое, што падзел па прыкмеце полу вырашылі зрабіць па просьбе нейкіх бацькоў.

На пытанне аб тым, чаму дзіўныя пажаданні былі выкананы ў парушэнне расійскага закона аб адукацыі, згодна з якім нельга адмаўляць вучням у атрыманні ведаў па прыкмеце полу, Каравацкая не адказала.

Па дадзеных сайта Палаца творчасці дзяцей і моладзі на Міўсах, падчас вясновых канікул там сапраўды працуюць асобныя групы. Хлопчыкі могуць наведваць заняткі па «Лега-анімацыі» і Wargame, дзяўчынкі — танцы і рукадзелле. Дзецям абодвух палоў (7-9 гадоў) можна хадзіць толькі на фізкультуру і заняткі па Lego.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930