Знайсці
03.04.2018 / 22:204РусŁacБел

Амерыканцы першымі ў свеце змаглі дыстанцыйна пасадзіць самалёт на авіяносец

Агенцтва Flightglobalпаведамляе, што ВМС ЗША паспяхова выпрабавалі сістэму дыстанцыйнай пасадкі самалёта на палубу авіяносца ATARI (Aircraft Terminal Approach Remote Inceptor).

Афіцэр, які знаходзіўся на борце авіяносца USS Abraham Lincoln, падчас тэставання тэхналогіі ўзяў на сябе кіраванне знішчальнікам F/A-18E Super Hornet і паспяхова пасадзіў яго на палубу карабля.

Выпрабаванні праводзіліся на працягу двух дзён, у тым ліку ў рэжыме дотыку палубы з сыходам на другі круг: знішчальнік заходзіў на пасадку, кранаў палубу, а затым зноў узлятаў.

Падчас пасадкі на карабель у кабіне самалёта знаходзіўся пілот, які меўся прыняць кіраванне ў выпадку няштатнай сітуацыі. Распрацоўка ATARI вялася з 2016 года. Сістэма здольная кіраваць самалётам на адлегласці да васьмі кіламетраў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930