Знайсці
22.03.2018 / 12:478РусŁacБел

Паліцыя апублікавала ВІДЭА, як беспілотны аўтамабіль Uber насмерць збіў чалавека 

У панядзелак, 19 сакавіка, у горадзе Тэмпе, штат Арызона, беспілотны аўтамабіль кампаніі Uber збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу. Яна памерла. Паліцыя штата паказала відэазапісы ўнутранай і вонкавай камер аўтамабіля.

На відэа бачна, як у цёмны час сутак аўтамабіль едзе па дарозе, і раптам перад ім з'яўляецца жанчына з роварам у руках. Машына яе не заўважае, працягвае рухацца далей з той жа хуткасцю і збівае пешахода.

У другой частцы відэа паказана рэакцыя адзінага пасажыра, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні.

Увага! Відэа можа падацца шакуючым для некаторых гледачоў!

Відавочна, заўважыць пешахода ў гэтым выпадку было б цяжка нават кіроўцу: жанчына з'явілася з цемры раптоўна і зусім не глядзела па баках.

У каментарыях да відэа многія карыстальнікі YouTube лічаць, што жанчына вінаватая сама: штодня ў свеце праз уласнаю няўважлівасць гіне не адзін пешаход незалежна ад таго, мае месца аварыя з беспілотным аўтамабілем, ці з традыцыйным.

Між тым, кампанія Uber заявіла аб спыненні выпрабаванняў беспілотных аўтамабіляў ва ўсіх гарадах ЗША.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031