Знайсці
10.03.2018 / 12:257РусŁacБел

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова нарадзілася вагой 1,5 кг

Reuters.com

Пра гэта мама алімпійскай чэмпіёнкі Пхёнчхана ў фрыстайле Алена Георгіеўна распавяла ў інтэрв'ю «Народнай волі».

«Дачка з'явілася на свет на тэрміне 6 месяцаў і 1 тыдзень. Медыкі проста не верылі, што дзяўчынка выжыве, — кажа сп. Алена. — Памятаю, такая маленькая, безабаронная. Яе вага была ўсяго 1 кг 550 грамаў, рост — 41 сантыметр. Амаль два месяцы праляжала пад кропельніцамі».

Алена Гуськова дадае, што нараджала ў 2-й бальніцы, але неданошаных дзяцей там не трымалі і іх адправілі ў 7-ю бальніцу. «І пакуль яе туды везлі, у дачкі спынілася сэрца. На шчасце, медыкам удалося рэанімаваць дзяўчынку».

Калі выпісваліся з бальніцы, вага Ганны складала два кілаграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930