Знайсці
07.03.2018 / 17:366РусŁacБел

У Савет па развіцці лічбавай эканомікі увайшоў Віктар Лукашэнка

Савет па развіцці лічбавай эканомікі створаны ў Беларусі, паведамляе БелТА.

Асноўнымі задачамі савета з'яўляюцца вызначэнне мэтаў і задач лічбавай трансфармацыі нацыянальнай эканомікі; ўсталяванне прыярытэтаў ўкаранення лічбавых тэхналогій для вытворчых галін, сфер гандлю і паслуг, сацыяльнай сферы з улікам апошніх дасягненняў у сферы ІТ і развіцця глабальнай лічбавай прасторы; фарміраванне спрыяльнай прававога і рэгулятарнага асяроддзя для развіцця нацыянальнай лічбавай эканомікі.

Пастановай таксама зацверджаны склад савета. Яго старшыня — прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, намеснік старшыні савета — першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.

Членамі савета таксама сталі памочнік прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктар Лукашэнка, начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Андрэй Паўлючэнка, старшыня савета дырэктараў кампаніі «ЭПАМ Сістэмз» Аркадзь Добкін, адвакат Дзяніс Алейнікаў, бізнэсмэн Дзмітрый Гурскі, дырэктар кампаніі «Лайт Вел Арганізэйшн» Алег Кандраценка, кіраўнік «Майкрасофт Софтвер Бел» Антон Мякішаў і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031