Знайсці
07.03.2018 / 15:231РусŁacБел

Амерыканскія біёлагі стварылі генна-мадыфікаваны тытунь, які можа расці ў пустыні

Генетыкі ўпершыню стварылі новы гатунак тытуню, які здольны расці пры недахопе вільгаці без страты ўраджайнасці, змяніўшы гены, якія кіруюць працай пораў на ягоным лісці, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Communications.

Фота: Brian Stauffer/University of Illinois

Генна-мадыфікаваныя арганізмы атрымліваюць, убудоўваючы ў ДНК асобныя гены. Гэтая тэхналогія дазваляе выводзіць расліны, жывёл або бактэрыі з загадзя зададзенымі ўласцівасцямі. За апошнія гады, напрыклад, навукоўцам удалося стварыць некалькі гатункаў трансгенных збожжавых культур, якія здольныя выжываць ва ўмовах частых засух і нізкіх тэмператур. Пры гэтым яны адрозніваюцца паніжанай ураджайнасцю, што робіць іх вырошчванне нявыгадным для фермераў.

Гэтую праблему вырашыла каманда генетыкаў з універсітэта Ілінойса пад кіраўніцтвам Стывена Лонга. Даследчыкі раскрылі цікавую ўзаемасувязь паміж працай генаў, якія кіруюць фотасінтэзам, і тым, як шмат вады спажывае расліна. 

Паводле ацэнак, прыкладна 95% вады, што спажываецца раслінамі, вяртаецца назад у прыроду праз спецыяльныя поры на паверхі лісця. Некаторыя расліны могуць мяняць памеры гэтых пораў, звужаючы іх пры павышэнні канцэнтрацыі вуглякіслага газу у атмасферы і пашыраючы пры яго недахопе. Што менавіта прымушае іх здзяйсняць падобную аперацыю, навукоўцы не ведалі да цяперашняга часу.

Лонг і яго калегі выявілі, што гэтым працэсам кіруе бялок PsbS. Пры недахопе святла або лішку СО2 клеткі лісця пачынаюць выпрацоўваць вялікія колькасці малекул гэтага бялку, што прымушае поры закрывацца для эканоміі вады.

Штучнае павышэнне актыўнасці бялку PsbS дазволіла навукоўцам паменшыць колькасць вады, неабходнай для росту тытуню, прыкладна на 25%, не паўплываўшы на хуткасць яго росту і пладавітасць. Зараз генетыкі праводзяць падобныя эксперыменты на рысе, соі і іншых харчовых культурах, і спрабуюць раскрыць усе магчымыя пабочныя эфекты, звязаныя з мадыфікацыяй PsbS.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031