Даслаць навіну
Знайсці
08.03.2018 / 15:27 12

Што новага паказваюць аўтавытворцы на Жэнеўскім аўтасалоне? Шмат ФОТА

Па традыцыі, у сакавіку ў швейцарскай Жэневе аўтагіганты з усяго свету паказваюць новыя мадэлі сваіх машын, а таксама канцэпты, над якімі плануюць працаваць цягам бліжэйшых гадоў. 

Павялічыць выяву

У гэтым годзе на Жэнеўскім аўтасалоне прасочваецца тэндэнцыя да пераходу на гібрыдныя аўтамабілі: вытворцы не спяшаюцца цалкам пераходзіць на электрычныя рухавікі, як Tesla, але пры гэтым зніжаюць узровень шкодных выкідаў і расход паліва за кошт працы рухавіка ўнутранага згарання ў сімбіёзе з электрычным. Большасць аўтавытворцаў прэзентавалі хаця б адну гібрыдную версію.

Lexus 

Павялічыць выяву

Канцэпт Lexus UX упершыню быў паказаны яшчэ на аўтасалоне ў Парыжы. І вось, нарэшце ён стаў рэальнасцю: зараз гэта паўнавартасная серыйная мадэль. Новая платформа GA-C забяспечыла красоверу звышнізкі цэнтр цяжару, высокую цвёрдасць кузава і выдатную кіраванасць. У канструкцыі кузава шырока выкарыстаны алюміній: з яго зробленыя дзверы, крылы і капот.

Павялічыць выяву

Для пачатку вытворца прадставіў дзве мадыфікацыі. На Lexus UX 200 стаіць новы двухлітровы бензінавы рухавік Dynamic Force з высокай тэрмаэфектыўнасцю. Магутнасць рухавіка складае 171 к.с. Lexus UX 250h абсталяваны новай гібрыднай сістэмай чацвёртага пакалення. Разам з электраматорам магутнасць дасягае 178 к.с., фірмовы электрамеханічны варыятар удасканалены, але Toyota працягвае выкарыстоўваць нікель-метал-гідрыдны цягавы акумулятар замест сучаснага літый-іённага. Батарэя стала кампактней і размешчаная пад заднім сядзеннем.

Павялічыць выяву

Афіцыйнай інфармацыі пра старт продажаў і кошты на камплектацыі пакуль не паступала, але, па чутках, аўтамабіль сыдзе з канвеера толькі ў лютым наступнага года.

Toyota

Павялічыць выяву

Toyota паказала новы гібрыдны аўтамабіль Auris. Аўтамабіль пабудавалі на платформе TNGA, якая таксама забяспечвае больш нізкі цэнтр цяжару. Хэтчбэк стаў крыху даўжэйшы за прадстаўнікоў мінулага пакалення.

Павялічыць выяву

Аўтамабіль прапануюць з дзвюма гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі: 1,8-літровы атмасферны рухавік і электраматор (сумарнай магутнасцю 122 конскія сілы) і 2,0-літровым бензінавым маторам з электрарухавіком, якія выдюць 177 к.с.

Mercedes

Павялічыць выяву

Спорт-седан Mercedes-AMG GT топавай канфігурацыі абсталяваны чатырохлітровым бітурбавым рухавіком V8, які разам з электраматорам на задняй восі развівае магутнасць 805 к.с. Дзякуючы гэтаму аўтамабіль разганяецца да 100 км/г усяго за 3,1 секунды.

Канцэптуальны спорт-седан пазбаўлены бакавых люстэркаў. Замест іх — камеры.

Airbus, Italdesigh і Audi

Павялічыць выяву

Галоўная асаблівасць гэтага канцэпта, створанага сумесна кампаніямі Airbus, Italdesigh і Audi, крыецца ў здольнасці лятаць.

Усю прастору пад лабавым шклом займае сэнсарны дысплэй, які, відавочна, служыць для кіравання машынай і вываду актуальнае інфармацыі пра паездку/палёт. Тэрміны з'яўлення навінкі ў продажы і кошт не выдаюцца. Можна меркаваць, што такі футурыстычны канцэпт стане рэальнасцю яшчэ не хутка. 

Jaguar

Павялічыць выяву

Першы камерцыйны электракар брытанскага вытворцы Jaguar пазбаўлены рухавіка ўнутранага згарання, які замянілі батарэяй на 90 кВт. Дзякуючы ёй новы I-Pace здольны праехаць на адным зарадзе 480 км. Дамагчыся аналагічных паказчыкаў раней атрымлівалася толькі Tesla.

Павялічыць выяву

Дзякуючы 400 конскім сілам аўтамабіль разганяецца да 100 км/г усяго за 4,5 секунды. На відэа параўноўваецца Jaguar I-Pace з Tesla Model X дзвюх мадыфікацый. Jaguar перамог у абодвух выпадках.

Чытайце таксама: Renault прэзентавала амаль празрысты беспілотны электрамабіль ФОТА

Павялічыць выяву

Ілья Параскевіч

2
Žvir / адказаць
09.03.2018 / 10:49
Петрыковец,
Аутамабiль пакутуе на нейкую хваробу цi збiраецца нарадзiць маленькае аутамабiленя?
Ciažar, i ciažarnasc` -  heta dzvie vialikija roznicy ! :) Ciažāsc`, ciažkasc` i vaha -  heta taksama nie adno i toje ž...:))
2
Вадзім З. / адказаць
09.03.2018 / 12:51
Петрыковец, усім пофіг, што вы там думаеце. Ёсць агульна прынятая тэрміналогія: цэнтр цяжару. На ўроку фізікі вы таксама заяўлялі настаўніку, што лепш казаць ‘центр веса’ замест ‘цэнтр тяжесті’?
2
Петрыковец / адказаць
09.03.2018 / 18:39
Вадзім З. , i кiм прыняты тэрмiн "цэнтр цяжару"? Дарэчы, сць такая з'ява у мове, называецца полiсемiя. У выпадку з вагой - слова можна перакласцi на рус мову i як "вес" i як "тяжесть". Натуральна, што тэрмiн "цэнтр вагi" будзе эквiвалентам тэрмiну "центр тяжести", а не " цэнтр веса".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30