Знайсці
22.02.2018 / 18:1616РусŁacБел

Дашкевіч і каманда за дзень сабралі 2000 подпісаў за беларускамоўны ўніверсітэт

Маладафронтавец і цясляр Зміцер Дашкевіч 21 лютага, у Дзень роднай мовы, ініцыяваў збор подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі, а таксама аб стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта.

Зміцер Дашкевіч. Фота Волі Афіцэравай.

Пікеты былі расстаўленыя па ўсяму Мінску, а таксама ў некаторых абласных цэнтрах.

«Сабралі каля 2000 подпісаў, — кажа Дашкевіч. — Гэта тыя, што сабраныя рукамі, а не ў інтэрнэце. Абсалютна задаволены вынікам, не чакаў, што так многа людзей падпішацца».

Па словах Змітра, найлепей падпісваліся на Кастрычніцкай плошчы і ў Малінаўцы. І там, і там сабралі каля 450 подпісаў. «А вось на Інстытуце культуры пераход вузкі, таму людзі слаба спыняліся», — кажа Зміцер.

Таксама пад петыцыяй можна падпісацца ў інтэрнэце. На дадзены момант пад ёй падпісалася 330 чалавек.

Што тычыцца іншых населеных пунктаў, то ў Баранавічах удалося сабраць каля 50 подпісаў. Ішоў збор у Чэрвені.

У панядзелак Зміцер Дашкевіч плануе перадаць сабраныя подпісы ў Савет міністраў і Міністэрства культуры. Пэтыцыя ўтрымлівае тры асноўныя пункты:

«1. распрацаваць праграму адраджэння беларускай мовы ў сферы адукацыі; 2. стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садкоў, школ і ВНУ; 3. стварыць першы беларускамоўны Нацыянальны ўніверсітэт».

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031