Знайсці
19.02.2018 / 20:512РусŁacБел

Інтэрнэт-ашуканцы выманілі ў гарадзенскага майнера 865 фунтаў стэрлінгаў

Ахвярай махляроў стаў 20-гадовы жыхар Гродна. Ён збіраўся набыць абсталяванне для майнінгу крыптавалют. Прапанова ў інтэрнэце яго зацікавіла выгаднай цаной: прыблізна ўдвая танней, чым у іншых месцах, піша прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«Хлопец з дапамогай сістэмы банкаўскіх пераводаў адправіў грошы ў Вялікабрытанію. 865 фунтаў стэрлінгаў там паспяхова абналічылі. Толькі тавар пакупніку так і не даставілі», — распавялі ў міліцыі.

Цяпер па ч.1 арт.209 КК (махлярства) распачата крымінальная справа. Як адзначылі ў прэс-службе УУС, праваахоўныя органы Гродзенскай вобласці пастаянна сутыкаюцца з фактамі махлярства ў інтэрнэце. Значная іх частка звязана з набыццём тавараў за мяжой і здзяйсняецца, як правіла, за межамі краіны. Каб выключыць падобныя выпадкі, варта набываць на правераных гандлёвых пляцоўках і ў прадаўцоў з добрай гісторыяй, а таксама правяраць прадаўца перад здзелкай. Асаблівую ўвагу варта звяртаць на тавары, прапанаваныя па заведама нізкай цане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031