Знайсці
12.02.2018 / 16:1838РусŁacБел

Яраслаў Раманчук стаў аўтарам «чарнасоценскага» сайта

Эканаміст, былы кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук стаў калумністам прарасійскага сайта «Тэлескоп». Гэты сайт рэдагуе былы супрацоўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Леў Крыштаповіч, а сталым аўтарам з’яўляецца Кірыл Авяр’янаў-Мінскі, адзін з найбольш вядомых беларусафобаў у сённяшняй Расіі.

Яраслаў Раманчук. Фота Сяргея Гудзіліна.

Людзі кшталту Авяр’янава-Мінскага адмаўляюць беларускай нацыі ў існаванні, яны лічаць, што беларусы — гэта частка «трыадзінага рускага народа». Вядуць змаганне з беларускай мовай і беларускімі героямі. Багата публікацый на «Тэлескопе» былі супраць кіраўніка паўстання 1863—1864 Кастуся Каліноўскага.

Цяпер «Тэлескоп» вядзе актыўную барацьбу супраць святкавання 100-годдзя БНР. Прычым для гэтага яны выкарыстоўваюць і апазіцыянераў. Як, напрыклад, было з адным з кіраўнікоў партыі «Справядлівы свет» Валерыем Ухналёвым.

Раманчук у размове з «НН» прызнаў, што публікацыя «Тармазін для Беларусі» належыць яму. Пры гэтым ён адзначае, што не дужа цікавіцца зместам гэтага сайта. Маўляў, публікацыі ў яго замаўляе «нейкая дзяўчынка», чыё прозвішча ён не памятае.

«Пакажыце канкрэтна, што антыбеларускага піша гэты сайт? — пытаўся Раманчук. Пасля некалькіх прыкладаў, ён сказаў. — Добра, я пагляджу, каб не ўляпацца ў што-небудзь прыкрае».

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031