Знайсці
08.02.2018 / 11:447РусŁacБел

Вясновыя Дні адчыненых дзвярэй: ЕГУ запрашае абітурыентаў у Вільню

30-31 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў на вясновыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні. Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — былым будынку Аўгустынскага кляштара, размешчанага ў Старым горадзе Вільні, які ўключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Штогод падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты ЕГУ маюць магчымасць пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі, удзел у праграмах абмену, а таксама здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.

Важна! ЕГУ дапамагае атрымаць бясплатную візу для наведвання Дзён адчыненых дзвярэй для вучняў школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, а таксама слухачоў курсаў у цэнтры «Прапілеі». Рэгістрацыя на мерапрыемства з візавай падтрымкай для навучэнцаў пройдзе да 11 лютага (уключна).

Рэгістрацыя без візавай падтрымкі адбудзецца да 22 сакавіка (уключна).

Рэгістрацыя на Дні адчыненых дзвярэй у Вільні праходзіць па спасылцы.

Праграма Дзён адчыненых дзвярэй

30 сакавіка (пятніца) удзельнікі Дзён адчыненых дзвярэй змогуць здаць уступныя іспыты па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты могуць выкарыстоўваць пры паступленні ў ЕГУ у 2018 годзе.

31 сакавіка (субота) пройдзе выстава адукацыйных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі, адміністрацыяй, студэнтамі і выпускнікамі ўніверсітэта, а таксама іспыт па замежнай мове.

ГА «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт» 
Код установы: 300548028

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930