Знайсці
25.01.2018 / 12:5019РусŁacБел

Генетыкі ўпершыню ў гісторыі кланавалі малпу. Ватыкан выступіў супраць

Кітайскія навукоўцы ўпершыню паспяхова кланавалі малпаў па метадзе, якім раней кланавалі авечку Долі, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Cell.

Кланаваныя малпы Чжон Чжон ды Хуа Хуа

З нараджэння авечкі Долі ў 1996 годзе навукоўцы паспяхова кланавалі больш за дваццаць відаў жывёл, уключаючы сабак, катоў, свіней, кароваў і поні, але да гэтага часу не маглі зрабіць падобным чынам клона прыматаў, а менавіта ў гэты атрад ўваходзяць і людзі.

Цяпер гэты бар'ер пераадолены. Абедзве кланаваныя малпы — гэта самкі макака-крабаеда (Macaca fascicularis): адной — сем месяцаў, іншай — восем. 

Кіраўнік даследавання, доктар Мумін Пу, кажа, што новае дасягненне патэнцыйна адкрывае дарогу да кланавання людзей, але рабіць гэтага яго група не будзе і плануе стварыць мноства генетычна ідэнтычных малпаў для выкарыстання ў медыцынскіх даследаваннях.

Працэс кланавання пакуль вельмі неэфектыўны: для атрымання двух малпаў спатрэбілася 127 яйкаклетак, і поспехаў навукоўцы дамагліся толькі з эмбрыёнам малпы. Кланаваць дарослую асобіну такім спосабам не атрымалася, у той час як Долі ў 1996 годзе зрабіла сенсацыю, бо была клонам менавіта дарослае авечкі.

Даследчыкі кажуць, што кланаванне зародкавых клетак разам з тэхнікамі генетычнага рэдагавання дазволіць атрымаць вялікую колькасць малпаў з пэўнымі генетычнымі дэфектамі, якія выклікаюць гэтакія ж хваробы ў людзей.

Выведзеных жывёл можна выкарыстоўваць для вывучэння падобных хваробаў і выпрабавання лекаў. Пачаць даследаванні генетыкі збіраюцца з хваробаў Альцгеймера і Паркінсана.

Тым часам сваю заклапочанасць гэтай падзеяй выказаў Ватыкан. Эксперт Ватыкана па пытаннях біяэтыкі кардынал Эліа Сгрэча заявіў:

«Несумненна, пераход ад першай авечкі Долі да іншых жывёлаў і зараз ужо да малпаў, найбольш блізкіх да чалавека прыматаў, уяўляе сабой замах на будучыню ўсяго чалавецтва».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930