Знайсці
20.01.2018 / 17:2670РусŁacБел

Стась Карпаў пра перформанс у Асвенціме: «Гэта не мастацтва, а херня»

Піша Стась Карпаў у сваім фэйсбуку.

Пасля акцыі ў Асвенціме натуральна ўзнялася чарговая дыскусія на тэму таго, ці можна вымяраць мастацтва маральнымі катэгорыямі. Да прыкладу — артыкул Вадзіма Мажэйкі ў «Беларускім журнале» роўна так і назваецца.

Дык можна ці не? Я лічу, што гэта на самой справе — другое пытанне. А ёсць першае: што такое мастацтва.

Пачну здалёк.

Усе мы бачылі, як астэнічнага складу дзядзенькі фатаграфуюцца, надуваючы свае чэзлыя біцэпсы. Як яны выбіраюць ракурсы, зводзяць бровы і «мужна» сціскаюць сківіцы.

Гэта досыць смешнае відовішча — неадпаведнасць сябе уяўленню пра сябе.

Такая ўпэўненасць у сваёй магутнасці вымушае непадрыхтаваных хлопчыкаў хапацца за якую-небудзь статонную калыбаху, і ў выніку пад пупком у іх вылазіць тое, што называецца грыжай.

Так да чалавека прыходзіць правільнае разуменне, але ненадоўга.

Калі чалавек упэўніўся ў сваёй сіле — ён не можа спыніцца і жыць з правільнай высновай, яму абавязкова патрэбная няправільная і вось тады ён вырашае, што «значыць, я вумны і таленавіты».

І ў выніку тысячы «значыцьвумных» утвараюць аб'яднанні, якія дзейнічаюць па прынцыпе груп падтрымкі.

Яны адзін аднаго падбадзёрваюць, называюць геніямі, абяцаюць, што ўсё атрымаецца, ну і так з'яўляецца грыжа, называная «актуальным мастацтвам» кшталту «акцыянізму».

Але мастацтвам яно не ёсць, бо адзінай уласцівасцю, патрэбнай для «твора», які ствараюць «значыцьвумныя», з'яўляецца сіла волі.

А ад сілы волі, разумееце, мастацтва не з'яўляецца. У лепшым выпадку ад сілы волі з'яўляецца здаровы лад жыцця, а ў горшым грыжа.

Мастацтва з'яўляецца ад немагчымасці не ствараць у сукупнасці з талентам і нейкай няўлоўнай магіяй.

Чалавек не можа не магчы жыць, не прыбіўшы свае яйцы да бруку.

Чалавек не можа не магчы жыць, не зарэзаўшы барана каля Асвенціма.

А значыць гэта — не мастацтва. Гэта проста выказванне, а выказванні бываюць розныя, і наогул людзі схільныя да гаварэння херні.

Акрамя таго, калі ў акце мастацтва фігуруе кампанент, які фокусна мацней за нібыта наяўны сэнс, то дэманструецца кампанент, а не акт.

Калі яйцы нельга замяніць на нешта іншае, калі без забіцця барана няма мастацтва, то мастацтва і не было.

Калі першасныя — яйцы і баран, то другаснага няма.

Разумееце, калі чалавеку нешта стрэліла ў башку і ён гэта зрабіў — ён не абавязкова мастак. Ён проста чалавек, які рэалізаваў сваю ідэю.

Тысячы і тысячы дзядзь і цёць стварылі міжнародную разгалінаваную сетку ўзаемападтрымкі бессэнсоўных валявых арганізмаў з комплексам недаацэненасці, і ўнутры сябе яны сублімуюць прагу выказвацца, якая не стасуецца з наяўнасцю тэмы для выказвання.

І не трэба гэта называць мастацтвам. Гэта не мастацтва, а херня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031