Знайсці
17.01.2018 / 09:474РусŁacБел

Не мачыць галаву, не плаваць, не забыць пра гарачы чай: МНС рэкамендуе, як акунацца на Вадохрышча

19 студзеня адзначаюць Вадохрышча. Многія ўжо цяпер рыхтуюцца да купання.

Ратавальнікі заклікаюць рабіць гэта ў спецыяльна арганізаваных месцах. Работнікі МНС нагадваюць, каб не падвяргаць сваё жыццё небяспецы, ні ў якім выпадку не варта купацца ў стане алкагольнага ап'янення, ныраць і плаваць, падаваць крыкі ілжывай трывогі, збірацца групамі на лёдзе ля краю палонкі, заходзіць за агароджы.

Асаблівую ўвагу спецыялісты звяртаюць на тое, што купанне дзяцей дапускаецца толькі з бацькамі або дарослымі сваякамі. Дзеці заўсёды павінны быць на адлегласці выцягнутай рукі.

Рэкамендацыі па купанні ў палонцы

1. Акунацца (купацца) варта ў спецыяльна абсталяваных палонках ля берага, пажадана паблізу ад выратавальных станцый, пад наглядам ратавальнікаў.

2. Перад купаннем у палонцы неабходна разагрэць цела, зрабіўшы размінку, прабежку.

3. Да палонкі неабходна падыходзіць у зручным, не слізкім абутку, які лёгка здымаецца. Лепш выкарыстоўваць чаравікі ці ваўняныя шкарпэткі для таго, каб дайсці да палонкі. Ідучы да палонкі, памятайце, што сцяжынка можа быць слізкай. Ідзіце павольна і ўважліва.

4. Акунацца лепш за ўсё па шыю, не замачыўшы галаву, каб пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозгу. Ніколі не кідайцеся ў палонку наперад галавой. Скачкі ў ваду і апусканне ў ваду з галавой не рэкамендуюцца, так як гэта павялічвае страту тэмпературы і можа прывесці да шоку ад холаду.

5. Пры ўваходзе ў ваду першы раз старайцеся хутка дасягнуць патрэбнай вам глыбіні, але не плавайце.

6. Не знаходзіцца ў палонцы больш за 1 хвіліну, каб пазбегнуць агульнага пераахаладжэння арганізма.

7. Пасля купання разатрыце сябе ручніком і надзеньце сухую вопратку.

8. Для ўмацавання імунітэту і магчымасці пераахаладжэння неабходна выпіць гарачы чай. Лепш за ўсё з садавіны і ягад.

rh.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031