Даслаць навіну
Знайсці
10.01.2018 / 09:18 91

Ля Гродна адкрыецца «савецкі» бар: з партрэтамі Леніна і чальцоў Палітбюро

У вёсцы Каробчыцы Горадзенскага раёну, амаль каля польскай мяжы, сям’я прадпрымальнікаў Андрэевых адкрывае «савецкі» бар «Товарищ», аздоблены партрэтамі Леніна, чальцоў Палітбюро, вымпэламі, часопісамі ды іншай атрыбутыкай савецкага часу.

Павялічыць выяву

Партрэт Леніна, Палітбюро і кружэлкі Высоцкага…

Бар «Товарищ» — на цэнтральнай вуліцы Каробчыцаў, празь якую з Горадні едуць на памежны пераход «Брузгі». Да польскай граніцы лічаныя кілямэтры.

Усярэдзіне амаль усё гатова да прыманьня наведнікаў: на сьцяне партрэт Леніна, некалькі здымкаў чальцоў палітбюро, вымпэлы савецкага часу, старая радыёла, тэлевізар, кружэлкі Высоцкага, часопісы «Огонёк» за 1953 год — прычым з матэрыяламі пра пахаваньне Сталіна — ды іншая драбяза.

«Я ніколі ня быў на баку камуністычнай партыі і ня быў з апазыцыяй»

Гаспадар Алег Андрэеў кажа, што гэта іхны сямейны бізнэс, і ім вельмі хочацца, каб усё атрымалася. А што да назвы і антуражу, то гаспадар тлумачыць, што гэта ў памяць пра бацькоў, і на сьцяне, маўляў, іхныя ўзнагароды.

— Мы нарадзіліся ў СССР, тата быў звычайным электрыкам, мама — закройшчыцай. І мы нармальна жылі, нас бацькі заўсёды вазілі ў Крым — так жылі рабочыя людзі. Нам падабаўся той час, і мы вырашылі вярнуцца ў яго, — кажа гаспадар бару.

— А вашы бацькі былі камуністамі?

— Не, ніколі не былі. Іх прымушалі, але мой тата заўсёды казаў: лепш уступіць у г…, чым у партыю, і не ўступаў.

— А навошта тады тут усе гэтыя камуністычныя сымбалі?

— Я таксама ня быў у партыі, усё жыцьцё адпрацаваў у гандлі. І дзеці мае ўсе працуюць у гандлі. Я ніколі ня быў на баку камуністычнай партыі і ня быў з апазыцыяй. І гэта наш камэрцыйны праект, мы хочам зарабіць грошай.

«Моладзь даведаецца, што людзі тады за працу ня толькі грошы атрымлівалі, але і граматы…»

Павялічыць выяву

Жонка Іна ўдакладняе, што бар ня сталі адчыняць у горадзе, баючыся, што рэкляму з камуністычнымі атрыбутамі не дазволяць і арэнда там даражэйшая. Яны спадзяюцца, што тут будуць спыняцца ня толькі турысты, якія едуць адразу зь мяжы, але і мясцовыя людзі.

«Моладзь зможа паглядзець на вымпэл для лепшай фэрмы і даведаецца, што ў той час былі добрыя фэрмы — ня тое што цяпер. І людзі працавалі шмат, грошай атрымлівалі мала, але ўсе добра жылі, граматы за сваю працу атрымлівалі. А цяпер толькі грошы, грошы, грошы, а іх ніхто ня плаціць», — кажа спадарыня Іна.

На заўвагу, што ў савецкіх установах харчаваньня звычайна карысталіся алюмініевымі відэльцамі, лыжкамі і нават талеркамі, Іна Андрэева адказала: «Кліенты нас не зразумеюць, а таму відэльцы і нажы сучасныя».

«Нічога дрэннага з тае гісторыі ведаць ня хочацца»

Павялічыць выяву

Дачка Вікторыя разьлівае ў гранёныя шклянкі гарбату, просіць частавацца і бадзёра расказвае пра савецкія стравы, пра музыку, пра дыскатэкі, якія будуць тут ладзіцца. Хаця, дадае яна, у савецкі час не жыла, але ідэя такога бару ёй падабаецца.

Пра гісторыю СССР яна мала што ведае, ніколі яе гэта не цікавіла, але нічога дрэннага з тае гісторыі ведаць і ня хоча.

«У любога часу знойдуцца прыхільнікі і тыя, каму той час не падабаўся», — кажа Вікторыя.

Радыё Свабода

0
СКЮП / адказаць
12.01.2018 / 12:54
Для Дипломата,
ты забыл ОСО, внесудебный орган и далее просто по спискам-- национальные высылки, высылки беременных, т.е. человек был виноват уже в утробе  матери,  так что про законность  ребятам с лоботомией рассказывай или в кругу своих родственничков
0
Иван / адказаць
30.01.2018 / 02:23
Хахаха
0
Иван / адказаць
30.01.2018 / 02:24
Как прекрасно
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31