Знайсці
05.01.2018 / 16:0015РусŁacБел

Доктара з Крупак прысудзілі да дзевяці з паловай гадоў зняволення за педафілію

Суд прызнаў 41-гадовага педыятра з Крупак вінаватым у шэрагу палавых злачынстваў супраць дзяцей або падлеткаў. Мужчыну прысудзілі да дзевяці з паловай гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пра гэта TUT.BY распавёў вядучы спецыяліст суда Барысаўскага раёна Дзмітрый Крывела.

Як паведамлялася раней, загадчыка педыятрычнага аддзялення Крупскай раённай бальніцы абвінавачвалі ў тым, што з 2010 па 2013 год ён здзяйсняў дзеянні сэксуальнага характару з малалетнімі пацыентамі. Акрамя таго, яго падазравалі ў вырабе парнаграфічных матэрыялаў, якія знайшлі на флэшцы дома. За доктара актыўна заступаліся яго родныя і калегі.

29 снежня суд вынес прысуд — дзевяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Мужчыну прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Гэта «іншыя дзеянні сэксуальнага характару» з ужываннем гвалту і выкарыстаннем бездапаможнага стану — прычым не аднойчы. У ліку пацярпелых ёсць малалетняе дзіця.

Акрамя таго, педыятра асудзілі за выкарыстанне падлетка для вырабу парнаграфічных матэрыялаў, а таксама іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў (пры адсутнасці прыкмет злачынстваў па артыкулах 166 і 167 - згвалтавання або гвалтоўных дзеянняў).

«Суд таксама пастанавіў грамадзяніна І. па ч.3 арт. 343-1 КК апраўдаць за недаказанасцю яго удзелу ў здзяйсненні злачынства», — дадаў прадстаўнік суда. Гаворка ідзе пра выкарыстанне малалетняга для стварэння парнаграфіі або выраб дзіцячай парнаграфіі ў складзе арганізаванай групы.

Вядома, што да прысуду мужчына амаль год правёў пад вартай, і гэты час яму ўлічаць пры адбыцці тэрміна. Фігурант яшчэ можа абскардзіць прысуд на працягу 10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031