Знайсці
04.01.2018 / 21:4714РусŁacБел

Праз анамальныя халады ў ЗША загінулі ўжо 16 чалавек

У паўночных штатах ЗША за апошні тыдзень з прычыны анамальных халадоў загінулі ўжо 16 чалавек, паведамляе CNN.

Шэсць чалавек замерзлі ў паўночна-заходнім штаце Вісконсін, а чатыры — у Тэхасе. У штаце Місуры, дзе сярэдняя шматгадовая тэмпература студзеня не падае ніжэй за мінус тры градусы Цэльсія, зараз назіраецца каля мінус трынаццаці. У паўночна-заходняй частцы штату Фларыда сёння ўпершыню за 29 год выпаў снег.

На дадатак на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША прыйшоў зімовы цыклон з хуткасцямі ветраў большымі за 120 кіламетраў на гадзіну і хвалямі ў 5-6 метраў вышынёю. У зоне ягонага дзеяння пражываюць каля 13 мільёнаў чалавек.

Сёння па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў праз снегапады і холад адмененыя каля 1300 авіярэйсаў, Ніягарскі вадаспад па-ранейшаму часткова замерзлы. Прагнозы кажуць пра далейшае зніжэнне тэмпературы і анамальна моцныя ветры ў паўночна-ўсходняй частцы краіны.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031