Беларуская эканоміка за 11 месяцаў вырасла на 2,2%
За 11 месяцаў гэтага года валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас проці аналагічнага перыяду 2016-га на 2,2%. Ён склаў 97,3 млрд рублёў, паведамляе Белстат. Гэта азначае, што рост гаспадаркі паскорыўся. Па выніках 10 месяцаў тэмп прыросту складаў 2%.
Моцна вырасла прамысловая вытворчасць — на 6,3%, да 83,5 млрд рублёў. Прадукцыйнасць працы за гэты перыяд вырасла на 3,4%.
Аб'ём сельгасвытворчасці ў студзені—лістападзе павялічыўся на 4,1%, да 17,3 млрд рублёў.
Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 3,6% да 17,3 млрд рублёў, хоць увод у эксплуатацыю жылля знізіўся на 13% да 3,335 млн кв м.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
З Беларусі ў Літву не прапусцілі Z-вагон
 12
Акцыі EPAM абваліліся да антырэкордных значэнняў
 3
Аб'явілі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ чатыры спісы, выстаўленыя на выбары ў Каардынацыйную раду
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера