Знайсці
14.12.2017 / 22:179РусŁacБел

Некаторыя правайдары пачалі блакаваць «Беларускі партызан»

Вечарам 14 снежня чытачы «Беларускага партызана» пачалі паведамляць пра доступ да сайта з тэрыторыі Беларусі, паведамляе сайт.

Першае паведамленне датаванае 17.15 — абаненты інтэрнэт-правайдара «Атлант—Тэлеком», набытага аператарам velcom не могуць зайсці на сайт «Беларускага партызана».

Не маглі патрапіць на сайт і абаненты правайдара «Гарант» з Віцебска (цяпер гэта таксама velcom). Вечарам праблемы з'явіліся і ў абанентаў Unet.by і МТС з Мінска.

Рэдакцыя «Беларускага партызана» праверыла сайт Міністэрства інфармацыі Беларусі: «ніякіх папярэджанняў нам ніхто афіцыйна не выносіў, распараджэнняў аб блакаванні гэтага сайта таксама няма, апавяшчэнняў на электронную пошту адміністратары сайта не атрымлівалі».

Пры умове выкарыстання браўзэра «Тоr» для бяспечнага прагляду, сайт «Беларускі партызан» адчыняецца нават у абанентаў правайдараў, што заблакавалі яго.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031