Знайсці
14.12.2017 / 19:2222РусŁacБел

Следчы камітэт: На целе знойдзенай у Мінску дзяўчыны з Мядзела няма слядоў пашкоджанняў

Заўважных слядоў пашкоджанняў на целе знойдзенай учора мёртвай у лесапаласе ў Фрунзенскім раёне Мінска настаўніцы з Мядзела не назіраецца, — паведаміла сёння прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова, піша Белта.

Аляксандра Хутрэнка, фота з «Аднакласнікаў»

«Цела дзяўчыны знайшла яе знаёмая ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Асоба пацверджаная, няма аніякіх сумневаў, што гэта менавіта зніклая без вестак жыхарка Мядзела. Апошні раз яе бачылі ў Мінску 16 лістапада. Зараз прааналізаваныя запісы з камер відэаназірання ў тых месцах, дзе яна была, прызначаная судова-медычная экспертыза. Прычына смерці пакуль не называецца. Эксперты атрымалі ўсе неабходныя ўзоры для аналізаў, чакаем ад іх інфармацыі», — сказала Юлія Ганчарова.

Следствам устаноўлена, што Аляксандра Хутрэнка, прыехаўшы ў Мінск 16 лістапада, накіравалася да сваёй сяброўкі. Гэтая сяброўка потым прыязджала ў Мядзел і распавяла супрацоўнікам міліцыі, што Аляксандра пакінула ў яе свае рэчы. Але дзяўчаты пасварыліся, і Аляксандра Хутрэнка сышла, не сказаўшы куды і не паведаміўшы пра свае планы.

Загінулая настаўніца родам з Жабінкі Брэсцкай вобласці. На Віцебшчыне яна скончыла педагагічны каледж і ў верасні прыехала ў Мядзел працаваць па размеркаванні. Выкладала англійскую мову ў мядзельскай СШ №1. Здымала пакой. У лістападзе яна перастала выходзіць на працу, 15-га звольнілася са школы, 16-га з'ехала ў Мінск у пошуках новай працы. Пасля гэтага яе месцазнаходжанне было невядомым. 30 снежня ёй павінна было споўніцца 20 год.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031