Знайсці
07.12.2017 / 07:1925РусŁacБел

КНДР заявіла пра непазбежнасць вайны на Карэйскім паўвостраве

Маштабныя сумесныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі, а таксама заявы з боку вышэйшага кіраўніцтва Штатаў робяць вайну на Карэйскім паўвостраве непазбежнай. Пра гэта паведамляе паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК са спасылкай на заяву прадстаўніка МЗС КНДР.

«Пачатак вайны на Карэйскім паўвостраве — устаноўлены факт. Застаецца пытанне: калі пачнецца вайна?», - гаворыцца ў заяве прадстаўніка замежнапалітычнага ведамства Паўночнай Карэі.

Паводле яго слоў, улады Паўночнай Карэі «не хочуць вайны дзеля вайны». «Аднак не будзем хаваць, што калі ЗША працягнуць выпрабоўваць наша цярпенне і пачнуць ядзерную вайну, мы, безумоўна, прымусім ЗША дорага заплаціць за наступствы, ужыўшы ядзерную зброю, якую мы пастаянна паляпшаем», - гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930