Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2017 / 07:22 63

Трамп прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля, ісламскі свет раз'юшаны

Павялічыць выяву

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сераду, 6 снежня, абвесціць, што прызнае Іерусалім сталіцай Ізраіля. Пра гэта заявіў на спецыяльным брыфінгу высокапастаўлены прадстаўнік Белага дома, паведамляе The New York Times.

Чыноўнік таксама патлумачыў, што Белы дом вырашыў перанесці амбасаду ЗША ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Аднак адбудзецца гэта не адразу: Трамп падпіша ўказ аб адтэрміноўцы пераезду пасольства, бо для гэтага кроку патрабуецца падрыхтоўка, а яго рэалізацыя «зойме гады».

Раней 5 снежня агенцтва Bloomberg паведаміла, што Трамп у тэлефоннай размове з кіраўніком Палесціны Махмудам Абасам абвясціў, што гатовы перанесці амерыканскае пасольства ў Іерусалім. Акрамя таго, Трамп паінфармаваў аб гэтым намеры кіраўнікоў яшчэ некалькіх дзяржаў Блізкага Усходу.

Пасля гэтага Абас, прэзідэнт Егіпта Абдэльфатах Ас-Сісі, кароль Іарданіі Абдала II, прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі папярэдзілі Трампа, што гэтае рашэнне прывядзе да дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне і выкліча абурэнне мусульман ва ўсім свеце. Выступаючы перад парламентам Турцыі, прэзідэнт Рэджэп Эрдаган назваў рашэнне ЗША па Іерусаліме «чырвонай лініяй» і прыгразіў разрывам дыпламатычных адносін з Ізраілем.

Паводле даўняга рашэння ААН, Заходні Іерусалім меў стаць сталіцай Ізраіля, а Усходні — Палесціны. Аднак Ізраіль у выніку шэрагу войнаў акупаваў увесь горад і надаў яму статус сталіцы. Іерусалім лічаць «святым горадам» адначасова юдзеі, хрысціяне і мусульмане.

Святыні габрэяў — Храмавая гара і заходняя сцяна Іерусалімскага храма, Сцяна плачу. У мусульман — мячэці на Храмавай гары, з якой звязаныя відзежы прарока Мухамеда. Для хрысціян Іерусалім — месца ўкрыжавання і ўваскрасення Ісуса.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

3
Блрс / адказаць
07.12.2017 / 19:23
А славянам можна вярнуцца на сваю гістарычную радзіму — на тэрыторыю сучаснай Германіі? Павыганяць мясцовых туркаў з немцамі... Ці такое пракатвае толькі ў «Б-гаабраных» народаў?
1
Уладзимер / адказаць
08.12.2017 / 03:24
правдолюб, у нас шмат ашкенази , а не яурэяу.А гэта ,як кажуць у Адэсе, дзве вяликия разницы.
2
Уладзимер / адказаць
08.12.2017 / 03:32
Бенедзікт, Сидарэвич не адкажа ,ен не Беларус.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30