Знайсці
22.11.2017 / 09:546РусŁacБел

Фільм «Шторм» па-беларуску з поспехам прайшоў у Мінску, а цяпер ідзе ў рэгіёнах: на гэтым тыдні — Гродна і Віцебск

«Шторм: палаючы ліст» — гэты цудоўны сямейны прыгодніцкі фільм распавядзе пра падзеі 500-гадовай даўніны. Выдатны варыянт правесці час усёй сям’ёй і ў цікавы спосаб даведацца больш пра 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 500-годдзе Рэфармацыі!

Унікальнасць гэтага фільма яшчэ і ў тым, што ён пайшоў у шырокі пракат дубляваны толькі па-беларуску. У Мінску фільм збіраў аншлагі ў кінатэатры «Масква». Цяпер ён ідзе ў рэгіёнах.

Бліжэйшыя даты і гарады:

Віцебск: з 23 лістапада па 7 снежня, у кінатэатры «Мір» (першы тыдзень фільм будзе ісці ў першай палове дня, з 30.11 — вечаровыя сеансы)

Горадня: 24-26 лістапада, у кінатэатры «Чырвоная зорка». Толькі тры дні!

Ліда: 24 лістапада — 1 снежня, кінатэатр «Юбілейны».

Мазыр: з 7 па 14 снежня, у кінатэатры «Мір».

Бабруйск: з 7 па 20 снежня, у кінатэатрах «Мір» і «Таварыш».

Гомель: з 14 па 20 снежня, у кінатэатрах «Мір» і «МініОН».

Чытайце таксама:

Колькі каштуе дубляж фільма па-беларуску? Размова з арганізатарам беларускамоўных паказаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930