Знайсці
09.11.2017 / 13:0228РусŁacБел

У фільме Рыдлі Скота пераздымуць усе сцэны з Кевінам Спэйсі

Сцэны з удзелам акцёра Кевіна Спэйсі выражуць з ужо знятага фільма «Усе грошы свету» і пераздымуць з іншым акцёрам, піша Бі-бі-сі.

Спэйсі, які апынуўся ў цэнтры гучнага сэкс-скандалу, заменіць канадскі акцёр Крыстафер Пламер.

«Усе грошы свету» — новы фільм рэжысёра Рыдлі Скота аб выкраданні ўнука нафтавага магната Джона Пола Геці, ролю якога сыграў Спэйсі.

Паводле інфармацыі часопіса Variety, з удзелам Спэйсі было знята шмат матэрыялу. У большасці са знятых сцэн Спэйсі знаходзіцца ў кадры адзін, без іншых акцёраў, піша часопіс, але для пераздымак астатніх спатрэбіцца ўдзел іншых зорак фільма, Марка Уолберга і Мішэль Уільямс.

Дата выхаду фільма на экраны не пераносіцца — карціна павінна выйсці 22 снежня.

Крыстафер Пламер, які заменіць Спэйсі ў фільме, сыграў першую ролю ў кіно ў 1958 годзе. Пламер вядомы па галоўнай ролі ў фільме 2009 года «Імажынарыум доктара Парнаса», ролях у фільмах «Гукі музыкі», «12 малпаў» і «Дзяўчына з татуіроўкай дракона».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031