Знайсці
07.11.2017 / 15:171РусŁacБел

МАК назваў домыслам артыкул The New York Times пра забарону гімна Расіі на Алімпіядзе 2018

Прадстаўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэта абверглі інфармацыю газеты The New York Times пра тое, што зборнай Расіі могуць забараніць выконваць гімн краіны і ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця на зімовых Гульнях 2018 года.

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. Фота: Reuters.

«Гэта ўсё заўчасныя здагадкі, зробленыя яшчэ да таго, як дзве камісіі (над расследаваннем інфармацыі пра допінг у Расіі працуюць групы пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда і Самуэля Шміда) завяршылі сваю працу, і да таго, як можа быць запушчаны адпаведны працэс у дачыненні да асобы або арганізацыі», — паведаміў РБК прадстаўнік МАК.

МАК можа забараніць выкананне расійскага гімна на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

NYT ў сваім матэрыяле спасылалася на знаёмыя з ходам справы крыніцы. У публікацыі гаварылася, што МАК наўрад ці адхіліць Расію ад Алімпіяды, але можа альбо забараніць ўдзельнічаць у ёй асобным спартсменам, альбо накласці істотны штраф. Разглядаецца і забарона на выкананне гімна і ўдзел у цырымоніі адкрыцця, пісала выданне.

Рашэнне, па звестках газеты, павінна быць прынята 5 снежня на сходзе выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031