Знайсці
25.10.2017 / 15:0217РусŁacБел

Чытач б'е трывогу: зарастаюць лесам старыя могілкі ў Яршэвічах на Валожыншчыне

«Зарастаюць лесам так званыя «каталіцкія» могілкі ў вёсцы Яршэвічы, Валожынскі район, Пяршайскі сельсавет. Сваякі памерлых, калі наведваюць іх магілы, прыходзяць з сякерай і робяць сабе сцежку, — піша ў Рэдакцыю чытачка Вера Браніславаўна.

— Паглядзіце на галоўны ўваход — вялікі крыж яшчэ неяк трымаецца, і толькі па ім можна здагадацца, што тут за зямля. Але ж там ляжаць нашыя продкі, бабулі і дзядулі. Ёсць дагледжаныя, пафарбаваныя, з кветкамі пахаванні — гэта не нейкае выпадкова знойдзенае, забытае гадамі паховішча. Там апошняе пахаванне адбылося у 1991 годзе.

Мы званілі старшыні Пяршайскага сельсавета, і яна прызналася нам, што проста нейкім чынам пры пераездзе сельсавета з Яршэвіч у Пяршаі (у адміністрацыйным і фізічным сэнсе), а ці то і раней нават, нейкі клерк забыўся ўнесці гэтыя могілкі у рэестр. А таму на паперы няма ніякіх могілак. Таму няма ні грошай на іх, ні дбання, ні памяці.

Памажыце, каб месцы памяці не сталі месцам для грыбнікоў, а мы — сваякі тых, хто там ляжыць — не, мы і далей можам з сякерамі ды піламі наведваць родныя нам душы, але ж гэта няправільна, не па-людску. Гэта нават проста парушэнне закону аб пахаваннях РБ. Ды і зноў хутка «Дзяды»…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031