Знайсці
20.10.2017 / 17:1418РусŁacБел

«Падымі сваю тушу і пазбаўся ад тлушчу» — правакацыйны трэш-кліп ВІДЭА

Памятаеце відэагімн беларускай нацыянальнай страве? Сэкс, танцы і бульба — гэта калі ў двух словах пра тое, а што ў ім там было. Дык вось цяпер рэпер прэзентаваў новую работу — «Спалі тлушч». Аўтарскі стыль цалкам захаваны, Піліпа ні з кім не зблытаеш.

«Ты ляжыш на канапе, глядзіш серыялы,
Тваё цела далёка ад ідэалу.
Замест яблыка лепей возьмеш цукерку,
І зусім не мадэль ты бачыш у люстэрку.
Вялікі жывот, тры падбароддзі,
Цябе лёгка заўважыць паміж асяроддзем.
Толькі хопіць ляжаць, падымі сваю тушу,
Пачні рухаць целам і пазбаўся ад тлушчу.

Болей за цэнтнер паказваюць вагі
Не пакідай гэты факт без увагі.
Займіся сабой, запішыся ў спартзалу,
Каб у люстэрка глядзецца без жалю.
Танчы паўсюль, рухай целам паболей,
Адарваць ад канапы азадак свой здолей.
Не будзь сярод статка кароў, быкоў,
Спалі ўвесь тлушч са сваіх бакоў», — спявае музыка.

Асноўны пасыл — «павер у сябе, ты можаш усё».

Гэты кліп, як і пра бульбу, выйшаў у межах праекта «Краіна мараў» — новая форма падтрымкі і прасоўвання беларускай мовы. Яго стварыў былы гулец юнацкай зборнай Беларусі па футболе Юрый Юрчанка. «Піліп Беспамылковы» — адзін з яго творчых псеўданімаў.

Вам як такое заахвочванне да спорту?

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031