Знайсці
19.10.2017 / 16:3133РусŁacБел

Нечаканае прызначэнне: намеснікам старшыні Следчага камітэта стаў прафесійны хірург

Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка кіраўніка Следчага камітэта. Ім стаў Андрэй Смаль.

Да гэтага Смаль працаваў кіраўніком Цэнтральнай вайскова-медычнай камісіі МУС. У органах Следчага камітэта раней не працаваў.

У 2014 годзе кіраўніком краіны Смалю прысуджанае званне палкоўніка міліцыі. Спецыялізацыяй Смаля пазначаная хірургія.

Андрэй Смаль нарадзіўся ў 1973 годзе ў Брэсце. Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут. Ад 1998 года ў сістэме вайскова-урачэбнай камісіі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Ад 2007 года на розных пасадах у Дэпартаменце тыла і фінансаў МУС.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031