Знайсці
19.10.2017 / 15:161РусŁacБел

У Шатландыі запрацавала першая ў свеце плывучая ветраэлектрастанцыя 

18 кастрычніка 2017 года нарвежская і арабская кампаніі сумесна запусцілі ў шатландскім Абердыншыры першую ў свеце плывучую ветраную электрастанцыю Hywind. Паводле паведамлення нарвежскай кампаніі, новая станцыя магутнасцю 30 мегават запрацавала наўпрост у моры.

Звычайныя тэхналогіі не дазваляюць усталёўваць ветраныя генератары удалечыні ад берага, дзе глыбіня вады перавышае 60 метраў, хаця марскія зоны з'яўляюцца аднымі з найбольш удалых месцаў для размяшчэння ветраных электрастанцый. Тэхналогія ж стабілізаваных паплаўкоў, выкарыстаная ў Hywind, дазваляе размяшчаць ветраныя генератары на вадзе пры глыбіні да 800 метраў. Гэта дазволіць краінам, якія маюць выхад да мора, размясціць на вадзе большую колькасць ветракоў.

Сама станцыя Hywind знаходзіцца на адлегласці 25 км ад берага.

Яна ўсталяваная на выцягнутым паплаўку даўжынёй 78 метраў, у якім у якасці стабілізуючага баласта выкарыстоўваецца жалезная руда. Таксама паплавок пад вадой утрымліваецца трыма гнуткімі трасамі, замацаванымі на дне з дапамогай цяжкіх 60-тонных блокаў.

Вугал устаноўкі лопасцяў вінтоў ветрагенератара вызначае спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое вылічае яго ў залежнасці ад кірунку ветру.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031