Знайсці
18.10.2017 / 21:223РусŁacБел

Астраномы раскрылі прыроду нядаўна адкрытага другога натуральнага спадарожніка Зямлі

Працяглыя назіранні за аб'ектам 2016 HO3, своеасаблівым «другім Месяцам» Зямлі, паказалі, што ён сапраўды з'яўляецца маленькім астэроідам, а не скапленнем «касмічнага смецця», заявілі навукоўцы, якія выступалі на штогадовай планеталагічнай канферэнцыі DPS ў амерыканскім Прова.

Астэроід ва ўяўленні мастака. Fotolia / sdecoret

«Нягледзячы на тое, што HO3 знаходзіцца зусім побач з Зямлёй, вывучаць яго складана з-за таго, што ён валодае вельмі невялікімі памерамі, якія не перавышаюць, імаверна, і 30 метраў. Нашыя назіранні паказваюць, што гэтае нябеснае цела здзяйсняе адзін абарот вакол сваёй восі за прыкладна 28 хвілін і складаецца з тыпова астэроідных горных парод», — завіў Вішну Рэдзі з універсітэта Арызоны ў Тусане (ЗША).

Самы блізкі і самы стабільны квазімесяц Зямлі, астэроід 2016 HO3, быў адкрыты вядомым астраномам Полам Чодасам з Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА і яго калегамі ў канцы красавіка 2016 года. Ён уяўляе з сябе невялікі аб'ект дыяметрам 30-100 метраў, які кружыць вакол нашай планеты ўжо як мінімум адно стагоддзе.

Астраномам вядомыя яшчэ чатыры такія нябесныя целы, якія станавіліся часовымі «месяцамі»: гэта астэроіды 2003 YN107, 2004 GU9, 2001 GO2 і 2002 AA29. Усе яны могуць рэгулярна збліжацца з Зямлёй, аднак гэтыя аб'екты, у адрозненне ад 2016 HO3, правялі ў кампаніі Зямлі па астранамічных мерках імгненні: гады або дзясяткі гадоў.

Першапачаткова навукоўцы лічылі, што 2016 HO3 правядзе разам з Зямлёй яшчэ некалькі сотняў год, што з'яўляецца незвычайна вялікім тэрмінам для квазіспадарожнікаў, аднак пасля высветлілася, што «другі Месяц» будзе падарожнічаць разам з нашай планетай яшчэ некалькі мільёнаў гадоў.

Як аказалася, «другі Месяц» Зямлі адлюстроўвае святло і цеплавое выпраменьванне дастаткова дрэнна, што дазваляе з упэўненасцю казаць, што ён з'яўляецца астэроідам, а не «касмічным смеццем», і што ён адносіцца да ліку самых звычайных астэроідаў тыпу S, якія складаюцца з сілікатаў жалеза і магнію.

Гэтыя ж замеры паказалі на тое, што рэальныя памеры 2016 HO3 з'яўляюцца прыкметна больш сціплымі, чым першапачаткова меркавалі Чодас і яго калегі: дыяметр гэтага «месяца» не перавышае 36 метраў, што набліжае яго па памерах да чалябінскага метэарыта.

Усё гэта, як лічаць Рэдзі і яго калегі, робіць «другі Месяц» Зямлі адным з самых прывабных аб'ектаў для праверкі інструментаў будучых місій па захопе астэроідаў — ён аддалены ад нас усяго на 12 мільёнаў кіламетраў.

Паводле РІАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031