Знайсці
13.10.2017 / 14:34РусŁacБел

Як форвард зборнай Калумбіі падмануў адну зборную, а на чэмпіянат свету не паехала іншая

AFLO

Федэрацыя футбола Чылі мае намер падаць пратэст на вынік матчу Перу — Калумбія. Матч завяршыўся ўнічыю, і зборная Чылі не змагла выйсці на чэмпіянат свету 2018 года, піша РБК.

Чылійцы спасылаюцца на параграф 6.3.2 рэгламенту ФІФА, у якім гаворыцца пра «незаконны ўплыў на ход ці вынік матчаў». Нацыянальная федэрацыя футбола мае намер запатрабаваць перагляду выніку матчу паміж Перу і Калумбіяй.

Матч Перу і Калумбіяй завяршыўся з лікам 1:1. Гэты вынік вывеў калумбійцаў на чэмпіянат свету ў Расіі напрамую, перуанцам давядзецца згуляць у стыкавых матчах супраць Новай Зеландыі. Зборная Чылі заняла шостае месца ў групе і прапусціць чэмпіянат свету.

У канцы матчу Перу — Калумбія трэнер гасцей Хасэ Пекерман паведаміў форварду Радамелю Фалькаа, як разгортваюцца падзеі ў матчах Бразілія — Чылі і Венесуэла — Парагвай.

Форвард, у сваю чаргу, падышоў да некалькіх перуанскіх гульцоў і прапанаваў ім дагуляць да канца матча, захаваўшы лік 1:1. Па словах Фалькаа, гэты вынік вывеў бы абедзве каманды на чэмпіянат свету напрамую. Перуанцы пагадзіліся, і апошнія хвіліны матчу прайшлі без барацьбы. Пасля заканчэння матчу высветлілася, што такі вынік выводзіў на чэмпіянат свету наўпрост толькі калумбійцаў, перуанцы змаглі прабіцца толькі ў стыкавыя матчы.

«Мы былі сфакусаваныя на гульні, але за пяць хвілін да канца да нас падышлі калумбійцы. Яны ведалі, які лік у іншых матчах, і сказалі, што нам лепш дайграць з такім лікам. Я размаўляў з Фалькаа, і ён сказаў, што такі вынік усіх задаволіць», - распавёў пасля матчу паўабаронца зборнай Перу Рэната Тапіа.

Чылійцы ў апошнім матчы адборачнага турніру ў Паўднёвай Амерыцы саступілі Бразіліі з лікам 0:3 і засталіся на шостым месцы ў табліцы. Яны, як і перуанцы, набралі 26 балаў, але саступілі канкурэнтам за кошт дадатковых паказчыкаў.

Акрамя Калумбіі, наўпрост на чэмпіянат свету з паўднёваамерыканскай групы выйшлі Аргенціна, Уругвай і Бразілія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930