Знайсці
04.10.2017 / 18:4223РусŁacБел

Сын Ірыны Абельскай стаў кандыдатам навук

У канцы верасня адбылося пасяджэнне Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, на якім быў зацверджаныя рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні навуковай ступені кандыдата навук Дзмітрыю Абельскаму, паведамляе »Беларускі партызан».

Цяпер сын Ірыны Абельскай не проста афтальмолаг-хірург, а кандыдат медыцынскіх навук.

Абельскі абараняўся 6 чэрвеня ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Дзмітрый працуе ў аддзяленні лазернай мікрахірургіі вока УАЗ «10-я ГКБ». Ён практыкуючы хірург, сфера яго прафесійных інтарэсаў — афтальмахірургія з ужываннем лазерных тэхналогій, рэфракцыйная хірургія.

Дзмітрый вучыўся ў ліцэі БДУ, быў у адным класе з малодшай дачкой экс-рэктара БДУ Аляксандра Казуліна. З адзнакай скончыў лячэбны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. Прайшоў навучанне ў аспірантуры па афтальмалогіі на базе БелМАПА. Уваходзіць у Раду маладых навукоўцаў — кіруе навуковым аддзелам.

«Што було, то було»: бацьку Ірыны Абельскай пры Сталіну асудзілі на 25 гадоў за «антысавецкую дзейнасць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031