Знайсці
01.10.2017 / 16:012РусŁacБел

У сутычках з паліцыяй у Каталоніі пацярпелі 337 чалавек

Reuters.com

Урад Каталоніі паведаміў, што ў сутыкненні з паліцыяй, якая спрабуе перашкодзіць правядзенню рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёну, пацярпелі 337 чалавек. Каталонскія ўлады заклікалі пацярпелых звяртацца з афіцыйнымі скаргамі.

Улады Іспаніі раней паведамілі пра 11 паліцэйскіх, якія пацярпелі ў сутыкненьнях з удзельнікамі рэферэндуму ў Каталоніі.

Урад Іспаніі заклікаў улады Каталоніі неадкладна спыніць рэферэндум аб незалежнасці. 

«Працяг гэтага фарсу ні да чаго не прывядзе, яму трэба неадкладна пакласці канец», - заявіла віцэ-прэм'ер, міністр тэрытарыяльнага кіравання Сарая Саенс дэ Сантамарыя.

Палітык усклала адказнасць за тое, што адбываецца на каталонскія улады. Паводле яе слоў, сілы бяспекі краіны «выконваюць судовыя пастановы і дзейнічаюць сувымерна».

У нядзелю ў Каталоніі стартавала галасаванне па пытанні выхаду з складу Іспаніі. Мадрыд лічыць дадзенае волевыяўленне незаконным. Па ўсім рэгіёне праваахоўныя органы спрабуюць прадухіліць плебісцыт, адбіраючы урны і бюлетэні і зачыняючы ўчасткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930