Знайсці
25.09.2017 / 15:594РусŁacБел

Футбаліст Сыраквашка: Грошы, атрыманыя за арганізацыю «дагаварняка», закапаў у лесе. Не памятаю ні месца, ні кіламетр

У панядзелак у судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы аб дамоўных матчах, якія былі выяўлены ў беларускім футболе ў мінулым годзе.

Былы футбаліст Юрый Сыраквашка растлумачыў, як з ім расплаціліся ўкраінскія партнёры, «якія арганізавалі» дамоўны матч «Прамень» — «Ашмяны». Па словах Сыраквашкі, для забеспячэння патрэбнага выніку «Прамень» павінен быў прайграць першы тайм, але выйграць матч. Сыграла толькі першая з гэтых падзей, за што абвінавачаны атрымаў ад украінскага прадстаўніка 2 тысячы даляраў.

«Па дарозе дадому на аўтамабілі ўбачыў, што затрымліваюць футбалістаў «Ашмянаў». У выніку запанікаваў, разумеў, што ў мяне на руках грошы. Іх у выніку закапаў у лесе.

Чаму падчас следчых мерапрыемстваў пра іх не ўспамінаў? Забыўся. Не думаў тады пра нейкія грошы, пра нейкія выгоды. Нават не памятаю ні месца, ні кіламетр, дзе пакінуў гэтую суму», - распавёў Сыраквашка падчас судовага паседжання, паведамляе Прессбол

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031