Знайсці
23.09.2017 / 10:0641РусŁacБел

Як нашчадак рэпрэсаваных Юніцкі стварае ў Беларусі інавацыйны транспарт

Вярнуцца дахаты: навука родам з Палесся

Мазыршчына. Палессе. Край замоваў і глыбокай унутранай сілы вяртае Беларусі лепшае. Менавіта ў гэтых мясцінах жыве сёння пісьменнік, які змяніў законы і правілы ўнутры беларускай літаратуры — Андрусь Горват. Ён змяніў уяўленне пра тое, як можна, а таксама зрабіў вядомым імя роднай вёскі — Прудок. На тэрыторыі аднаго з ім раёна — Мазырскага — знаходзіцца вёска Крушнікі. З яе родам іншы беларус, Анатоль Юніцкі — інжэнер, які стварыў струнны транспарт, які можа змяніць правілы гульні ў сусветнай транспартнай сферы.

Юніцкія жывуць у Крушніках з ХIХ стагоддзя. Памешчык Пётр Шумскі прывёз трох братоў Юніцкіх з-пад Варшавы да сябе на Прыпяць, яны і заснавалі будучыя вёскі: Крушнікі, Зладзееўку і Зялёны Мох. Новыя жыхары радасна бралі ў жонкі мясцовых прыгажунь, род разрастаўся. Да 37га года. НКВД знішчыла большую частку рода Юніцкіх. Бацька Анатоля — Эдуард Петровіч — сабраў усе дадзеныя пра расстраляных і зніклых без вестак. Сама сям’я зарганізавалася і ўсталявала памятны абеліск у памяць пра Юніцкіх, загінулых ад рэпрэсій у тыя ліхія гады. Бацька вёў таемны сшытак, дзе захоўваў дадзеныя пра ўсіх, хто быў расстраляны, ўключна са сваімі бацькамі. Гэты сшытак потым трапіў да Анатоля.

Фота з кнігі Анатоля Бароўскага «Юніцкага нябесныя дарогі»

У канцы спіса рэпрэсаваных вершы бацькі Анатоля Эдуардавіча:

Репрессированным из деревни Крушники

…Чёрный ворон…ворон чёрный
С клювом острым и когтями…
Эмгэбисты-сталинисты,
Сотворили что вы с нами,
Век жестокий и кровавый
Людской крови текут реки,
У антихриста есть нравы
Людоедов-человеков…
Где Господь, ведь Он же видит
Сатаны разгул безбожный…
Нету сил стерпеть такое —
Разве можно? Разве можно?!

Жыццё паматала па Саюзе і самога Анатоля Юніцкага: Байканур, Гомель, Падмаскоўе. Пакаштаваў навуковец рэалій дзевяностых и рынку ў Расіі, дзе бюракратыя проста вынішчыла выпрабавальны палігон у Азёрах. У выніку некалькі год таму беларус вярнуўся на Радзіму і за пару год узвёў на пустцы закінутага танкавага палігону ў Мар’інай Горцы цэлы ЭкаТэхнаПарк.

Што такое ЭкаТэхнаПарк

Для правінцыйнай Мар'інай Горкі выправабавальны цэнтр струннага транспарта стаў сапраўдным выратаваннем і ўдыхнуў у невялікі горад новае жыццё. Ён заняў 36 гектараў для ўзвядзення трасаў і інфраструктурных збудаванняў: узор станцыі, прамой і правісаючай пуцявой структуры. Само ЗАТ «Струнныя тэхналогіі» хутка вырасла да прадпрыемства з колькасцю супрацоўнікаў болей за 300, сярод іх — інжэнеры, якія працавалі над стварэннем Ё-мабіля і «МАЗ-Яравіт».

Другі год запар на ЭкаФэст улетку з’язджаюцца людзі з усяго свету. 5000 гасцей сёлета сталі ў Мар'інай Горцы незафіксаваным рэкордам уязнога турызму. Лёгкі гарадскі юнібайк ужо пазнавальны, а вось двухвагонны 48-месны бірэльсавы юнібус і грузавы юнітрак былі паказаныя шырокай публіцы толькі нядаўна.

Юнібус (спераду) і юнібайк — асноўныя транспартныя сродкі

Менавіта ў ЭкаТэхнаПарку стваральнікі абяцаюць прадэманстраваць усе з кірункаў іннавацыйнай сістэмы. Юніцкі прысвяціў стварэнню струннага транспарта ўсё жыццё, і тры генерацыі ў развіццю СТЮ сталі асновай для чацвёртага, якое і рэалізуецца ў Беларусі. Актыўная праца над ім вялася калектывам інжэнераў, канструктараў і даследчыкаў цягам 2011-2015 гадоў.

Сёння госці ЭТП могуць убачыць, як выглядае ў дзеянні грузавы, пасажырскі і міжгародні транспарт: юнікар, юнібайк і юнібус. Болей за тое, высокахуткасная траса будзе працягнутая за межы ўчастку яшчэ на 16 км, для таго, каб прадэманстраваць хуткасць руху да 500 км/гадзіну.

Адзін з кірункаў развіцця ЭкаТэхнаПарка — экалагічны. Тэхналогія прапаноўвае памяньшэнне спажывання прыродных рэсурсаў у працэссе будоўлі. Для сталіцы якая расце і абласных цэнтраў транспартыроўка людзей у прыгарады з аэрапортамі і турыстычнымі зонамі з’яўляецца адным з найболей актуальных пытанняў. На тэрыторыі ЭТП стваральнікамі засаджаныя сады, асобны кірунак — вытворчасць урадлівага гумуса.

На Усход!

Праца прадпрыемства не засталася па-за ўвагай эканамістаў і ЗАТ «Струнныя тэхналогіі» стала часткай нядаўняй афіцыйнай дэлегацыі ў Індыю. Пад час абмеркавання вынікаў бізнэс-форума ў Нью-Дэлі, які адбыўся ў прэс-цэнтры БелТА, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч асобна падкрэсліў ролю SkyWay.

«У Індыі быў прадстаўлены наш струнны транспарт, кампанія SkyWay зрабіла прэзентацыю на форуме і падрыхтавала два мемарандумы. Адзін з іх тычыцца рэалізацыі такога транспартнага праекта ў адным з партоў на ўзбярэжжы Індыі», — патлумачыў ён.

Праектамі беларуса цікавяцца адразу ў некалькіх індыйскіх штатах, а Далай-лама ўжо паспеў запрасіць Юніцкага асабіста і выдаць «блаславенне» ў яго пачынаннях. Не трэба шукаць у гэтым занадта глыбокі сэнс — доўгія гады духоўны лідэр жыве ў выгнанні ў гарыстай мясцовасці штату Джаркханд і простая чалавечая патрэба ў нармальным транспарце уласцівая кожнаму з нас.


Гістарычная сустрэча з Далай-ламай

Мы працягнем сачыць за гэтым праектам і яго развіццём у Беларусі і Індыі.

Публікуецца на правах рэкламы

Аляксей Дойлідаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031