Знайсці
20.09.2017 / 22:514РусŁacБел

Адкрылася выстава ФОТА з «Беларускага эратычнага фальклору»

Цягам месяца ў музеі Петруся Броўкі на Карла Маркса ў Мінску можна будзе палюбавацца фотаздымкамі студыі «Пілігрым».

Адна з удзельніц праекту Настасся Зоткіна.

«Беларускі эратычны фальклор» выйшаў больш чым год таму. Выданне каардынаваў Глеб Лабадзенка, і, напэўна, усе цікаўныя ўжо паспелі ацаніць глыбіню вобразаў і метафар народных тэкстаў.

Разынкай кнігі былі здымкі, якія адмыслова для зборніка падрыхтавала сям’я Аракчэевых. Міхась і Кацярына прыдумалі для візуалу сваю канцэпцыю, таму гэта не было адлюстраваннем зместу, а, хутчэй, дапаўненнем ці нават другой самастойнай лініяй. Цяпер гэта тым больш відавочна, інакш выставы не было б.

Зміцер Завадскі, яшчэ адзін удзельнік праекту.

Цікава, што дзень адкрыцця, 20 верасня, супаў з 15-годдзем шлюбу творчай пары. Хоць Міхась і Кацярына запэўніваюць, што яны тут не пры чым — выпадковасць.

«У нас з Кацярынай даўно была задума зрабіць штосьці прыгожае з нейкім інтымным падтэкстам і моцным беларускім маркерам. Мы нешта думалі, планавалі і адначасова знаёміліся з беларускім песенным фальклорам, Кацярына пачала шмат спяваць. Мы адкрылі для сябе гэты фальклор і вылучылі цікавую тэму, якую можна назваць лірыкай кахання. Тут асноўны вобраз — маладая дзяўчына, яе прыгажосць, яе перажыванні, пачуцці. І нам захацелася гэта праілюстраваць і надаць вершам больш рэалістычнае гучанне», — тлумачыць Міхась.

Міхась і Кацярына Аракчэевы.

Таму калі Глеб Лабадзенка звярнуўся з прапановай праілюстраваць «Беларускі эратычны фальклор», Аракчэевы доўга не вагаліся і ўзяліся за працу. Міхась кажа, калі б не гэты штуршок, можа, і не дайшлі б рукі ажыццявіць сваю задуму, але тут усё сышлося.

«Мы яшчэ хацелі звярнуць увагу на тое, які скарб мы маем у выглядзе беларускай песні. Таму што сціплыя радкі народнай лірыкі часам бываюць геніяльнымі. Мы хацелі перадаць сваё захапленне гэтымі песнямі, гэтай мелодыкай, гэтымі шыкоўнымі творамі народнай паэзіі», — зазначыла Кацярына.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930